
У навагодніх павер'ях адчуваецца прысутнасць магіі "першага дня". Першы дзень года, праведзены належным чынам, нібыта гарантаваў удачу на ўвесь год. Хто з хатніх жыхароў у самы першы дзень года апярэдзіць астатніх, прынясе са студні вады і умыецца - на працягу года будзе рухавы і бадзёры. Калі снег на Новы год падаў з самага ранку, то і ўся зіма прадбачылась снежная. Калі на Васілле вецер дзьмуў з усходу - трэба ыло чакаць гарачага і сухога лета, калі з поўдня - умеранага, заходні вецер абяцаў мокрае лета, паўночны - халоднае, з градам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий